Амаль паўсотні эвакуіраваных аўтамабіляў за суткі

26 декабря 2018

Жыхары сталіцы ўсё часцей пакідаюць свае аўто ў неналежных месцах. Тым самым перашкаджаюць іншаму транспарту, у тым ліку экстранных ці дарожных службаў. Супрацоўнікі аўтаінспекцыі Мінска падчас рэйдаў правяраюць правілы паркавання машын. Часта вадзіцелі пакідаюць іх у забароненых месцах або не аплачваюць паркоўку. Такія транспартныя сродкі адпраўляюцца на штрафстаянку.

Сёлета ў сталіцы прымусова эвакуіравалі 9,5 тысячы аўтамабіляў. Каб вярнуць сваю машыну, парушальнікам прыходзіцца аплачваць затраты за эвакуацыю – 60 рублёў, а таксама заплаціць штраф 24,5 рубля.