Амаль палова жылых дамоў Беларусі гатовая да пахаладання

13 сентября 2018

Работы да старту абагравальнага сезона падыходзяць да канца. 80 % кацельняў гатовыя выпрацоўваць цяпло. Рабочая група Міністэрства ЖКГ трымае сітуацыю на кантролі, пад пільнай увагай сёння Асіповічы і Калінкавічы. Пашпарты гатовасці жылыя дамы ў гэтых рэгіёнах атрымалі, засталося выправіць некаторыя недапрацоўкі, якія не ўплываюць на старт абагравальнага сезона.

Генадзь Аксціловіч, начальнік аддзела Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі: "Нягледзячы на тое што пашпарт гатовасці аб'ектаў жыллёвага фонду ўжо атрыманы, выявіліся негатыўныя моманты ў ходзе падрыхтоўкі, якія сведчаць пра недастатковасць праведзеных мерапрыемстваў. У выніку маніторынгу ў выпадку выяўлення парушэнняў будуць занесеныя адпаведныя загады".

Такія рэйды, абяцаюць у ведамстве, да канца месяца правядуць па ўсёй краіне. Падрыхтоўка да абагравальнага сезона ў Беларусі павінна завяршыцца да першага кастрычніка.