Амаль палова мінчан склала дагавор з ЖКГ на ацяпленне кватэр

17 сентября 2018

Нагадаем, гэта неабходна зрабіць да 1 кастрычніка. Скласці дагавор можна ў разлікова-даведачных цэнтрах, службах ЖЭУ па месцы жыхарства і ЖКГ раёнаў. У дакуменце дакладна прапісаны правы і абавязкі бакоў, а таксама парадак аплаты за аказаныя паслугі. Да абагравальнага сезона гатовыя ўжо 80 % кацельняў. Камунальныя службы працуюць і над мадэрнізацыяй трубаправодаў: старыя сеткі змяняюць на сучасныя, загадзя ізаляваныя. Калі ўсе работы будуць завершаныя, у Мінску перастануць адключаць гарачую ваду. Гэта стане магчымым праз 7-10 гадоў.