Такія лічбы прыводзяць эксперты, вывучаючы пытанні рэгіянальнай і нацыянальнай бяспекі. Сёння гэтыя тэмы гучалі на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску. Беларускія распрацоўшчыкі прапануюць розны інструментарый для ліквідацыі разнастайных пагроз. Не сакрэт, што паслугамі хакераў у сваіх інтарэсах карыстаецца і інтэрнацыянальная злачыннасць, напрыклад, для крадзяжу грошай з рахункаў і крэдытных карт для тэрарыстаў і дэструктыўных арганізацый.
На думку ўдзельнікаў дыскусіі, толькі перадавыя тэхналогіі дазволяць эфектыўна супрацьстаяць кіберзлачыннасці. Пры гэтым найважнейшы фактар - прававое рэгуляванне, якое неабходна ўніфікаваць у краінах рэгіёна.













