Амаль мільён дзяцей сядзе за парты ў новым навучальным годзе

1 сентября 2016

У першы дзень верасня Беларусь адзначае Дзень ведаў. Больш за 3 000 вучняў па ўсёй краіне прымуць школы ў новым навучальным годзе. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са святам навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і навукова-педагагічных працаўнікоў.

За парты сядуць каля мільёна дзяцей, гэта значыць, што кожны дзясяты беларус - школьнік. З іх 110 000 - першакласнікі. Напярэдадні ў большасці школ краіны ўжо празвінелі першыя званкі, прайшлі ўрачыстыя лінейкі. А ўжо сёння пачнуцца першыя ўрокі. Сёлета іх тэма - "Нам мір завешчана берагчы".