Падчас агляду адна з бізнесвумен вельмі хвалявалася і супярэчліва адказвала на пытанні. У выніку мытнікі высветлілі, што тавар з'яўляецца ўласнасцю пецярбургскай фірмы. Яго везлі ў Паўночную сталіцу Расіі з-за закрыцця філіяла гэтай кампаніі ў Івана-Франкоўску. Перавозчыкі таксама хавалі тытанавыя і керамічныя нажы. Агульная сума партыі - каля 140 мільёнаў рублёў.














