Палова сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку, застанецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Іх накіруюць на добраўпарадкаванне населеных пунктаў, месцаў пахаванняў і дзіцячых лагераў. Яшчэ 50 % пойдзе на будаўнічыя работы ў Нацыянальным мастацкім музеі і рэканструкцыю комплексу на месцы спаленай вёскі Ала ў Светлагорскім раёне.
Урад таксама далучыўся да суботніка. Прэм'ер разам з намеснікамі, а таксама супрацоўнікамі апарата Савета Міністраў высадзіў лес у Капыльскім раёне.
Амаль 9 мільёнаў рублёў сабрана па выніках рэспубліканскага суботніка
26 апреля 2020













