Амаль 900 маладых урачоў пачалі працаваць у Мінскай вобласці

21 ноября 2019
Маладыя ўрачы - на новым працоўным месцы! Амаль 900 маладых спецыялістаў сёлета заступілі на працу ў бальніцы і паліклінікі вобласці. Больш за ўсё ўрачоў і медыцынскіх сясцёр прыехалі ў Мінскі і Салігорскі раёны. Сярод запатрабаваных спецыяльнасцяў у цэнтральным рэгіёне - медсёстры, урачы агульнай практыкі і вузкія спецыялісты. Дарэчы, яшчэ больш за 300 былых студэнтаў праходзяць інтэрнатуру ў раённых бальніцах і паліклініках. Усе маладыя спецыялісты забяспечаныя жыллём.

Больш за тое, апошнім часам змяняецца і склад кіраўнікоў раённых медыцынскіх устаноў. Адміністратыўныя функцыі ўсё часцей выконваюць маладыя людзі. У васьмі раёнах вобласці бальніцы ўзначальваюць урачы, якім не больш за 40 гадоў.