Амаль 60 тысяч 11-класнікаў па ўсёй краіне атрымалі атэстаты

12 июня 2013
І, вядома, сустрэлі світанне. Гэта, мабыць, галоўная традыцыя ўрачыстасці. Ніякіх змен у сімвалічным развітанні з дзяцінствам і школай сёлета не было. Толькі вырашылі адмовіцца ад кітайскіх фанарыкаў і феерверкаў. Некаторыя выпускныя наведалі ганаровыя госці. У сярэдняй школе № 189 пабываў мэр Мінска Мікалай Ладуцька. Хлопцы і дзяўчаты разам з ім выканалі гімн Беларусі. Такое, мабыць, таксама бывае толькі раз у жыцці.

Выпускнікі гімназіі № 4 таксама не маглі схаваць хваляванне. Іх прыйшоў павіншаваць міністр адукацыі. Сяргей Маскевіч нават успомніў свой выпускны і адзначыў, што менавіта гэты баль падзеліць іх жыццё на да і пасля.

У некаторых школах святкаваць выпускныя будуць толькі сёння. Наперадзе хлопцаў і дзяўчат чакае ўступная кампанія, а ўжо паслязаўтра першае цэнтралізаванае тэсціраванне.