Амаль 600 тыс. тон збожжа сабралі аграрыі Мінскай вобласці

30 июля 2021

Ураджайны сезон у разгары. Мінская вобласць набліжаецца да намалоту 600 тысяч тонн збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць крыху больш за 36 цэнтнераў з гектара. Гэта адзін з лепшых вынікаў па краіне. 11 тысяч тон збожжавых і зернебабовых культур плануюць атрымаць і ў гаспадарцы "Голацк" Пухавіцкага раёна. Тут адзін з акцэнтаў аграрыі сёлета зрабілі на азімай пшаніцы, якая дае 50 цэнтнераў з гектара.

Адзначым, істотным плюсам у дзейнасці сельгасарганізацый Мінскай вобласці сёлета сталі і 60 найноўшых збожжаўборачных камбайнаў "Гомсельмаш". Перад пачаткам уборачнай яны раз'ехаліся па раёнах.