Амаль 5 тысяч студэнтаў і навучэнцаў задзейнічаны сёлета ў студатрадах

11 июля 2019

Байцы маладзёжнага руху ўзяліся за работу ў рэгіёнах. Працоўныя дагаворы заключаны на 270 прадпрыемствах. Да прыкладу, у Мінску ў Фрунзенскім раёне студатрадаўцы выконваюць работы па рамонце дарожнага пакрыцця, а ў Кастрычніцкім - па добраўпарадкаванні і ўборцы тэрыторый. Пераважна студэнты працуюць у педагагічнай і будаўнічай сферах. 2019 аб'яўлены Годам студэнцкіх атрадаў. Таксама сёлета на базе 6-ай гарадской бальніцы Мінска ўпершыню з'явіцца медыцынскі студатрад.