Амаль 400 тысяч чалавек прынялі ўдзел у суботніку

23 апреля 2018

Свежае і чыстае асяроддзе. Амаль 400 тысяч чалавек прынялі ўдзел у суботніку. На добраўпарадкаванне гарадоў, мястэчак, паркаў, лясоў выйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці, раёнаў, дэпутаты, вядомыя культурныя дзеячы, спартсмены і проста неабыякавыя людзі. За некалькі гадзін навялі чысціню і парадак вакол знакавых аб'ектаў. Удзельнікі суботніка ў вобласці агульна зарабілі амаль мільён рублёў. Палова гэтых сродкаў застанецца ў мясцовых бюджэтах.

Астатнія сродкі накіруюць у рэспубліканскі бюджэт. Яны пойдуць на мадэрнізацыю бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.