Прыблізна столькі ж чалавек зараз праходзяць інтэрнатуру. Па размеркаванні прыбылі не толькі тэрапеўты і ўрачы агульнай практыкі, але і вузкапрофільныя медыкі. Антаніна Станкевіч пазнаёмілася з тымі, хто вырашыў дапамагаць людзям.
Учарашняя выпускніца медыцынскага ўніверсітэта – сёння Ірына Міхайлаўна. Крыху непрывычна, прызнаецца малады доктар, але статус абавязвае прадстаўляцца менавіта так. Малады тэрапеўт – яшчэ і загадчык аддзялення. Старанную дзяўчыну, якая год таму прайшла ў цэнтральнай бальніцы інтэрнатуру, заўважылі і зрабілі выдатную кар'ерную прапанову. Цяпер яна не толькі прымае пацыентаў, але і выконвае адміністрацыйныя функцыі.
Амбіцыйная Таццяна Скроб спецыяльнасць рэнтгенолага выбрала нездарма. Хоць работа такога спецыяліста часам для пабочнага вока незаўважная – амаль увесь час разглядаючы здымкі, рэнтгенолаг праводзіць у асобным пакоі з добрым асвятленнем. Менавіта з яго работы пачынаецца любая дыягностыка. А гэта – палова поспеху у любых нават самых складаных вЫпадках.
Селета ў мядзельскую бальніцу па размеркаванні прыбылІ 6 маладых урачоў і 21 медсястра. Яшчэ 6 спецыялістаў праходзяць інтэрнатуру ў якасці ўрачоў агульнай практыкі. Так што, у наступным годзе тут цалкам укамплектуюць штат. А значыць, меддапамога будзе на адпаведным узроўні. Для таго каб утрымаць маладых спецыялістаў, ім даюць шэраг бонусаў.
Сёлета ў вобласць накіравалі амаль 400 маладых урачоў. У асноўным гэта тэрапеўты, крыху менш вузкіх спецыялістаў. У найбліжэйшыя два гады, дарэчы, іх перакваліфікуюць ва ўрачоў агульнай практыкі. Для таго, каб аказваць першую меддапамогу больш якасна.













