Амаль 30 000 балельшчыкаў з усяго свету сабраліся ў Беларусі

25 июня 2019

Амаль 30 000 балельшчыкаў з усяго свету сабраліся ў Беларусі, каб стаць сведкамі перамог або паражэнняў сваіх нацыянальных зборных! Ды што там, спартыўны бязвіз, безумоўна, дадае прывабнасці ў наведванні нашай краіны і ў турыстычных мэтах.

Мінск 2019 пры дапамозе спорту на час стаў бязмежным для дзясяткаў краін. Замежныя госці будуць прыязджаць яшчэ ўвесь тыдзень, бо некаторыя віды спаборнічаюць бліжэй да фінішу маштабнага форуму. А вось чым цікавяцца тыя, хто паспеў пабываць на трыбунах і вывучае сталіцу ІІ Еўрапейскіх гульняў, даведалася Вольга Мядзведзь (відэа).