Амаль 300 тысяч рублёў са спецфонду Прэзідэнта накіруюць на падтрымку таленавітай моладзі

20 января 2018

Амаль 300 тысяч рублёў са сродкаў спецфонду Прэзідэнта Беларусі накіруюць на падтрымку таленавітай моладзі. Кіраўнік дзяржавы напярэдадні падпісаў адпаведнае распараджэнне. 179 студэнтаў і курсантаў атрымаюць стыпендыі, пераможцы міжнародных алімпіяд і конкурсаў - грашовыя прэміі. Таксама заахвочаны навуковыя і педагагічныя працаўнікі, якія ўнеслі ўклад у развіццё здольнасцяў адораных маладых людзей. Частку сумы накіруюць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай базы адной са студэнцкіх лабараторый БДУ.