Амаль 300 чалавек прынялі ўдзел у абласной спартакіядзе

28 октября 2019
Актыўна прайшлі выхадныя ў спецыялістаў раённых аддзелаў па спорце і турызме. 300 чалавек  сабраліся  на абласную спартакіяду. Каманды з усіх раёнаў спаборнічалі ў баскетболе, валейболе, настольным тэнісе. Да  спартакіяды  ўсе раёны падышлі творча - кожная каманда падрыхтавала сваю музычную візітоўку.

Сёлета абласная  спартакіяда  прайшла сёмы раз. У наступным годзе спартыўны злёт  запланавана  правесці таксама ў Валожынскім раёне.