Амаль 200 сталічных балконаў патрабуюць тэрміновага рамонту

23 мая 2018

Больш за сем дзясяткаў жалезабетонных канструкцый знаходзяцца ў аварыйным стане. Сёлета камунальныя службы сталіцы абяцаюць адрамантаваць каля трох з паловай тысяч балконаў. Аднак у некаторых выпадках працы зацягваюцца і тэрміны парушаюцца. І залежыць гэта не толькі ад будаўнікоў, а часам і ад саміх уладальнікаў кватэр.

Аляксандр Харавец пра тое, як вырашыць рамонтныя пытанні.

Стук будаўнічых інструментаў і працы на вышыні. Такую карціну сёння можна ўбачыць на фасадзе аднаго з дамоў па вуліцы Адоеўскага. Ідзе рамонт балкона.

Усяго ж у аварыйным стане ў Мінску знаходзяцца 75 сталічных балконаў. Іх павінны адрамантаваць у найбліжэйшы час. Найбольш крытычная сітуацыя ў старым жылфондзе горада.

Аднак суседзі Паўла Кіцеля пахваліцца свабодным выхадам з кватэры на вуліцу не могуць. Дом, як і большасць балконаў, патрабуюць капітальнага рамонту. Жалезабетонная канструкцыя нашага героя магла разваліцца ў любы момант. На працягу года ён абіваў парогі камунальных службаў з просьбамі аднавіць балкон. Нарэшце яго праблема вырашылася.

Усё ж такі сёлета дом па вуліцы Купрыянава стаіць у графіку на капітальны рамонт. Згодна з ім, адновяць і балконы. Праўда, толькі ў тым выпадку, калі жыхары гарантуюць доступ да кватэр (або калі жыхары дадуць магчымасць трапіць у кватэры). Некаторыя адмаўляюцца гэта рабіць. Найперш тыя, у каго балконы зашклёныя.

У гэтым выпадку прадстаўнікі камунальных службаў спадзяюцца дамовіцца з уладальнікамі кватэр. Бо наступствы могуць быць непрыемнымі. Абвальванне балконаў усё-такі здараецца.

Амаль год прайшоў пасля абрушвання балкона ў доме на вуліцы Талбухіна. З трэцяга паверха жалезабетонная канструкцыя паляцела ўніз. Ніхто з людзей не пацярпеў. Удар на сябе прыняў балкон паверхам ніжэй. Пляцоўкі для выхаду на вуліцу дэманціравалі. І паабяцалі ў хуткім часе іх адрамантаваць. Аднак як самі кажуць жыхары трохпавярхоўкі, абяцанага яны могуць чакаць не адзін год.

Нам удалося высветліць, што сітуацыя зменіцца ў найбліжэйшы час. Зараз вядзецца працэдура выбару падрадчыка. Акрамя гэтых двух балконаў, у доме цалкам заменяць 9. Да таго ж, капітальна адрамантуюць яшчэ 27.

З пачатку года ўжо адноўлена амаль трыста сталічных балконаў, у найбліжэйшыя 6 месяцаў камунальныя службы плануюць адрамантаваць яшчэ больш за тры тысячы навясных канструкцый.