Амаль 1,5 млн т збожжа - вынік з палёў Беларусі на раніцу 24 ліпеня

24 июля 2021

Амаль паўтара мільёна тон збожжа - такі вынік з палёў Беларусі на гэтую раніцу.

Хлебаробы працягваюць уносіць свой уклад у харчовую бяспеку краіны. Ужо традыцыйна ў гэтым маюць большы поспех на поўдні. Усё лагічна - пагодныя ўмовы там спрыяюць працы. Брэсцкая, Мінская і Гомельская вобласці ў лідарах жніва. Сярэдняя ўраджайнасць зараз 33,5 ц з га.