Амаль 180 аб'ектаў бытавога абслугоўвання прапануюць зніжэнне кошту на свае паслугі

10 сентября 2013
Скарыстацца скідкамі змогуць удзельнікі Вялікай Айчыннай, інваліды, пенсіянеры і шматдзетныя сем'і. Льготы распаўсюдзяцца на рамонт адзення, абутку, ювелірных упрыгажэнняў, паслугі цырульняў, пральняў і хімчыстак.

Пералік арганізацый, якія ўдзельнічаюць у акцыі, на сайце Мінгарвыканкама www.minsk.gov.by.