Амаль 13,5 тыс. дзяцей аздаравіліся ў лагерах за першую змену

29 июня 2020
Амаль 13,5 тыс. дзяцей з Мінска адпачылі ў аздараўленчых лагерах за першую летнюю змену. У чэрвені хлопчыкаў і дзяўчынак прымалі 342 аб'екты з дзённым і кругласутачным знаходжаннем. Ва ўсіх лагерах праводзіліся санітарна-гігіенічныя мерапрыемствы. Выхаванцы захоўвалі сацыяльную дыстанцыю. Было выключана правядзенне ўсіх відаў масавых мерапрыемстваў. Дзяцей займалі ў аб'яднаннях па захапленнях, для іх ладзілі віртуальныя экскурсіі. За станам здароўя выхаванцаў сачылі медыцынскія работнікі.