Амаль 100 пунктаў вакцынацыі працуюць у сталіцы

10 ноября 2021

Захаваць сваё здароўе і засцерагчы блізкіх. Самым эфектыўным метадам барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй застаецца вакцынацыя. Яна дазваляе знізіць і верагоднасць цяжкай формы захворвання. У сталіцы працуюць амаль 100 пунктаў вакцынацыі. Зрабіць прышчэпку можна не толькі ў паліклініках па месцы жыхарства, а таксама ў мабільных пунктах: цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у буйных гандлёвых цэнтрах,  на станцыі метро "Кавальская слабада" і ў пункце аховы здароўя чыгуначнага вакзала. Антыкавідны ўкол даступны бясплатна.