Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Філарэт адзначыў 83-і дзень нараджэння

21 марта 2018

Ён звязаў сваё жыццё з Беларуссю ў няпросты для краіны час і за некалькі дзесяцігоддзяў служэння адрадзіў багатыя духоўныя традыцыі, закладзеныя нашымі продкамі, аднавіў культуру і гісторыю нашай веры. Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Філарэт сёння адзначае 83-і дзень нараджэння. Дата не круглая, але тое імкненне самых розных беларусаў павіншаваць уладыку - лепшае сведчанне - ён усенародна любімы. Пра свята, якое сёння аб'яднала шматлікіх, - Наталля Бардзілоўская.

Гэта ў дзевяць раніцы. Ужо апоўдні апартаменты ўладыкі нібыта батанічны сад з водарам хрызантэм, гербер, цюльпанаў і любімых ім белых руж. Як прысеў пасля сняданка, так да абедзеннага малебну не ўстаў: за дзвярыма госці розных рангаў, прафесій, статусаў выстраіліся ў адзіную няспынную віншавальную чаргу.

Багаслоўскія кнігі і абразы - падарункі духоўнаму айцу. Герою ж Беларусі Філарэту - медаль ад імя абаронцаў нашага спакою - шматтысячнага калектыву праваахоўнікаў. Цяпер у скарбонцы воіна духоўнасці да амаль сотні атрыманых знакаў і ордэнаў - юбілейная ўзнагарода МУС.

Сёлета будзе 40, як яраслаўскі па каранях, масквіч па нараджэнні, рускі архіепіскап стаў Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім. Гэта подзвіг: на зямлі, дзе атэізмам вынішчалі храмы і веру, нанова адраджаць духоўнае жыццё. Адкрываць закрытыя і ўзводзіць разбураныя цэрквы, вяртаць манастыры, даваць дарогу тэалагічнай адукацыі і асветніцтву. Наладжваць дыялог з іншымі канфесіямі, якія адраджаюцца. Філарэт справіўся.

Пяць гадоў таму Патрыяршы Экзарх Філарэт атрымаў прыстаўку "ганаровы" і перайшоў служыць у тыл.

Малітоўнік. Старац. Айцец. Так называе іерарха на пакоі, уладыку Філарэта, пакаленне яго паслядоўнікаў і вучняў, беларускіх святароў. Сам жа ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі хоць і збавіў тэмпы грамадскага жыцця, актыўнай публічнасці, але не абмяжоўваецца толькі малельнай прысутнасцю ў жыцці Беларусі. Па-ранейшаму ўдзельнік усіх сінодаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, удзельнік асвячэнняў праваслаўных новабудоўляў. Падарожнічае па святынях і прымае дэлегацыі беларусаў і замежных гасцей.

У дамовым храме, дзе звычайна служыць, сёння, як госць. Чалавек са старонак гісторыі - на адлегласці працягнутай рукі асабіста блізкі кожнаму. І не толькі з прысутных.