Ганаровым Ордэнам маці былі ўзнагароджаны 23 шматдзетныя мамы Мінска

15 октября 2013

Урачыстая цырымонія ўручэння прайшла сёння ў Купалаўскім тэатры. Усяго ў сталіцы налічваецца больш за 8 тысяч шматдзетных сем'яў. Урачыста віншаваў мам, у якіх больш чым 3 дзяцей, мэр горада Мікалай Ладуцька.


Усяго ордэнам Маці ў краіне ўдастоена звыш 7 тысяч жанчын. Разам з ганаровай граматай шматдзетным маці выплачваецца сума ў памеры пяці бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Нагадаем, што высокі знак мацярынскай доблесці быў заснаваны ўказам Прэзідэнта ў 1995 годзе.





Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя