Ганаровае консульства нашай краіны напярэдадні адкрылі ў іспанскім Алікантэ

25 июня 2016

Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве Павел Латушка - ганаровы консул Беларусі ў Алікантэ, прадстаўнікі дыпкорпуса і дзелавых колаў рэгіёна Валенсія. Консульства будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць на тэрыторыі консульскай акругі, якая ўключае аўтаноміі Андалусія, Валенсія, Мурсія і Кастылія Ла Манча.