Чаму варта пабываць на свяце вялікай патэльні ў Самахвалавічах

15 октября 2022
У аграгарадку Самахвалавічы сёння прайшло традыцыйнае свята вялікай патэльні. Яе дыяметр, дарэчы, тры метры!  На гэты раз асноўнай стравай стала бульба па-вясковаму. Для таго, каб пасмажыць 200 кілаграмаў бульбы, спатрэбілася 30 літраў алею і 12 кілаграмаў солі. Дэгуставаць можна было не толькі другі хлеб, але і многія сарты яблыкаў і груш. Да таго ж фестываль-кірмаш - гэта яшчэ і магчымасць набыць саджанцы, насенне і плады лепшай беларускай селекцыі, а таксама напрамую атрымаць парады і рэкамендацыі ад навукоўцаў.