Нават вопытныя ягаднікі і грыбнікі губляюцца ў лесе - як ратуюць людзей

10 октября 2022

Каля 300 аматараў ціхага палявання ў гэтым сезоне трапілі ў пастку ляснога гушчару і не здолелі самастойна выйсці з яе. Супрацоўнікі МНС Беларусі і спецыяльныя пошукавыя атрады выязджаюць на выклікі некалькі разоў на тыдзень.

Для пошуку выкарыстоўваюць розныя метады - прачэсваюць участкі ланцугом, падаюць гукавыя і светлавыя сігналы. У дапамогу ратавальнікам і спецтэхніка: квадрацыклы і багі высокай праходнасці. У пошуку задзейнічаюць і квадракоптары. Аматарам прагулак на прыродзе спецыялісты раяць заўсёды быць падрыхтаванымі да экстраннай сітуацыі - браць з сабой зараджаны мабільны тэлефон, запас пітной вады і ежы, а таксама цёплыя рэчы. Да адной з пошукавых аперацый далучыўся Ілья Цвяткоў.

З пачатку года ў МНС Беларусі з просьбай дапамагчы выбрацца з ляснога гушчару звярнуліся каля 300 чалавек. Кастрычнік толькі пачаўся, а ратавальнікі ўжо аказалі дапамогу пенсіянерам з Ушацкага раёна, вывелі да людзей двух мужчын пад Барысавам, а ў віцебскіх лясах за адны суткі знайшлі адразу сем чалавек. Большасць з тых, хто згубіўся ў лесе, - пажылыя людзі і дзеці. Некаторым давялося блукаць па гушчары некалькі дзён. Па словах ратавальнікаў, усяму віной бестурботнасць аматараў ціхага палявання.

На пошук тых, хто згубіўся, у першую чаргу па трывозе паднімаюць байцоў пошукавых выратавальных аддзяленняў МНС. У Мінскім абласным падраздзяленні яны праходзяць асаблівы курс - ратавальнікаў рыхтуюць да працы ва ўмовах дзікай прыроды, а таксама вучаць карыстацца спецыяльным абсталяваннем.

Работа адной пошукавай групы доўжыцца дванаццаць гадзін. Пасля гэтага байцоў мяняе новы склад. Пры неабходнасці пошукі могуць доўжыцца некалькі тыдняў. У дапамогу багі і квадрацыклы з высокай праходнасцю. Паралельна лясны масіў аглядае і "авіяцыя" - у пошуках задзейнічаюць дроны з цеплавізарамі.

Каб не стаць заложнікам лесу, варта дасканала падрыхтавацца да паходу: з сабой абавязкова ўзяць ваду, ежу, а таксама зараджаны сотавы тэлефон. Калі мабільная сувязь адсутнічае, месцазнаходжанне дапаможа вызначыць убудаваны ў гаджэт GPS. А сцяжынка, рака або ручай, а таксама сляды вырубкі лесу абавязкова прывядуць да людзей.