Пераможніца конкурсу "Міс свету на калясцы - 2017" размясціла ў Facebook фота з падарункамі ад Кіраўніка дзяржавы

16 октября 2017

Сотні лайкаў ужо набрала фота беларускі Аляксандры Чычыкавай, пераможніцы першага ў гісторыі конкурсу "Міс свету на калясцы". Некалькі гадзін таму яна падзялілася ў Facebook кадрамі з падарункамі ад Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прыгажуню з перамогай, выказаўшы захапленне тым, што ў нашай краіне ёсць людзі, моцныя духам.

Аляксандра Чычыкава, пераможніца конкурсу "Міс свету на калясцы - 2017":

"Я была вельмі рада. Я была рада таму, што гэтая падзея не засталася ўбаку, і гэтую падзею заўважыла дзяржава, заўважыла грамадскасць, заўважылі СМІ і людзі праяўляюць цікавасць да гэтага мерапрыемства. І для мяне гэта важна, таму што гэта не проста конкурс прыгажосці, дзе дзяўчыны ходзяць і красуюцца".

7 кастрычніка Аляксандра Чычыкава выйграла конкурс прыгажосці "Міс свету на калясцы", што праходзіў у Варшаве, апярэдзіўшы 23 прыгажуні. Да няшчаснага выпадку займалася танцамі. Зараз дзяўчына атрымлівае дыплом псіхолага, працуе ў гіпермаркеце паслуг, іграе ў тэатры.