Пераможцы конкурсу "Урач года" пабывалі на экскурсіі ў Палацы Незалежнасці

16 июня 2019

Напярэдадні прафесійнага свята лепшыя з работнікаў медыцынскай галіны (пераможцы конкурсу "Урач года", адзначаныя знакам "Выдатнік аховы здароўя") былі запрошаны на экскурсію ў Палац Незалежнасці. 60 прадстаўнікоў розных рэгіёнаў і розных медыцынскіх напрамкаў атрымалі магчымасць убачыць адзін з сімвалаў суверэнітэту нашай дзяржавы, пазнаёміцца з гісторыяй будынка і прагуляцца па залах і кабінетах, дзе праходзяць важныя дзяржаўныя сустрэчы і прымаюцца сур'ёзныя палітычныя рашэнні.

Экскурсіі ў Палац Незалежнасці - шматгадовая традыцыя. Прадстаўнікі самых розных сфер, людзі, якія праславіліся прафесіяналізмам і асаблівымі поспехамі, атрымліваюць магчымасць прагуляцца ў сценах аднаго з самых прэстыжных і знакавых будынкаў нашай дзяржавы.