Пераможцаў конкурсу Волат на градцы ўзнагародзілі ў Мінску

23 ноября 2013

У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў спаборніцтваў сярод агароднікаў-аматараў Волат на градцы. Конкурс незвычайны, аднак беларусам спадабаўся - праходзіць ужо 20-ы раз. Сёлета ў спаборніцтвах па ўстанаўленні агароднінных рэкордаў удзельнічалі каля паўсотні агароднікаў.


Хіт-парад гігантаў-2013 - у рэпартажы Улады Карніцкай. З такога гарбуза атрымалася б не адна карэта для Папялушкі. Ніна Жданава вырасціла сапраўднага волата. Праўда, вось прывезці з роднага аграгарадка Забалоцце Гомельскай вобласці гарбуз не змагла


Рэкорд - 89 кілаграмаў. І гэта перамога ў конкурсе Волат на градцы. Напярэдадні ў беларускай сталіцы разам з Нінай Жданавай узнагароджвалі яшчэ каля 30 пераможцаў гэтага незвычайнага спаборніцтва. Паўтаракілаграмовыя агуркі і памідоры, капуста больш за 16 кілаграмаў - сёлета на конкурс у рэдакцыю Нашай газеты, а менавіта яна з'яўляецца арганізатарам, прыйшлі больш за паўтысячы


заявак на ўдзел.


За ўсю гісторыю Волата на градцы самая вялікая гародніна, якая ўдзельнічала ў конкурсе, важыла 114 кілаграмаў. У рэдакцыю Народнай газеты вялізны гарбуз у літаральным сэнсе закатвалі 4 чалавекі.


І гэта, дарэчы, далёка не мяжа. Самы гіганцкі гарбуз у свеце, які трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса, важыў 766 кілаграмаў. А самую вялікую бульбу ў свеце вырасціў ліванскі фермер. Вага карняплода - 11 кілаграмаў 200 грамаў. Рэкорд па моркве аграрыі ўстанавілі ў 1998 годзе - 8 з паловай кілаграмаў.


Шматлікая гародніна і садавіна ў нас не вельмі саступаюць сусветным рэкордам. Як адзначаюць журы і самі ўдзельнікі, гэтае спаборніцтва - добры стымул для развіцця прыватнага земляробства


Прычым, з кожным годам беларускія агароднікі ўсё больш прывозяць на конкурс новыя віды гародніны і садавіны. Лагенарыя, пекінская капуста і нават скарцанера… Хоць яшчэ дваццаць гадоў таму, калі конкурс праходзіў упершыню, намінацый было толькі 10. Сёлета іх ужо ў тры разы больш.