Пераможцаў конкурсу прафмайстэрства "Мінскі майстар" вызначылі ў сталіцы

2 сентября 2016

Вынікамі іх працы ганарыцца ўвесь горад. Сёння ў сталіцы вызначылі пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства "Мінскі майстар 2016». Напярэдадні Дня горада ўзнагароды атрымалі прадстаўнікі 37 прафесій - ад ўрачоў, педагогаў і повараў да следчых, ратавальнікаў і журналістаў. Цырымонія адбылася ў рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў. Адзначым, у адборачных этапах конкурсу прынялі ўдзел амаль 20 тысяч мінчан.

Конкурс "Мінскі майстар" праводзіцца ў сталіцы ўжо больш за 10 гадоў. Яго арганізатары - гарадское аб'яднанне прафсаюзаў і Мінгарвыканкам.