Пераможцаў этапа конкурсу "Настаўнік года" назвалі ў Мінскай вобласці

28 мая 2020
Лепшага настаўніка года назвалі ў Мінскай вобласці. За ганаровае званне рэгіянальнага этапа конкурсу змагаліся 24 педагогі. Іх прафесіяналізм сёлета ацэньвалі па-новаму: фінальны тур прайшоў дыстанцыйна. Настаўнікі падрыхтавалі відэазапіс міні-урока, а таксама ў рэжыме анлайн-трансляцыі прапанавалі публічнае выступленне і творчую самапрэзентацыю. Пераможцаў вызначылі ў 8 намінацыях. Пераможцы прадставяць Цэнтральны рэгіён на заключным этапе Рэспубліканскага конкурсу, фінал якога праходзіць восенню.