Перамагчы наркотыкі дапаможа творчасць

20 июня 2015
У Мінску выбралі пераможцу другога рэспубліканскага конкурсу "Разам супраць бяды". Першае месца заняла школьніца з Мядзелскага раёна. У некалькіх хвілінах відэароліка дзяўчына здолела прадэманстраваць наколькі важна зрабіць правільны выбар. Пачынаючы з сакавіка, падлеткі дасылалі відэапрацы, у якіх паказвалі сваё бачанне праблем наркаманіі. Стаць удзельнікам адбору мог любы ахвочы ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Такую ўмову арганізатары выбралі невыпадкова. Менавіта з павелічэннем ліку маладых наркаманаў звязаны рост падлеткавай злачыннасці. Ідэя супрацьстаяць праблеме знайшла водгук у юных творцаў: на конкурс прыйшла вялізная колькасць відэаролікаў, з іх журы адабрала наймацнейшыя працы.