Больш як 217 мільярдаў рублёў плануецца накіраваць у Беларусі на аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 70-й гадавіны Перамогі сабраўся сёння пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова. Як паведаміла падчас пасяджэння міністр працы і сацабароны Мар'яна Шчоткіна, выплаты неабходна будзе правесці з 1 красавіка па 1 мая.
Акрамя гэтага, адным з асноўных момантаў урачыстасцяў стане ваенны парад. У ім будуць задзейнічаныя 5,5 тысячы вайскоўцаў, амаль паўтысячы адзінак тэхнікі, 29 самалётаў і 11 верталётаў. Таксама па заказе Мінабароны выраблена каля 77 тысяч юбілейных медалёў. Іх уручаць ветэранам Вялікай Айчыннай да 10 красавіка.














