Па поўдні Беларусі напярэдадні прайшоўся навальнічны фронт з ліўнямі і шквалістым ветрам

14 августа 2019
Ускладняе справу непагадзь. Па поўдні Беларусі напярэдадні прайшоўся навальнічны фронт з ліўнямі і шквалістым ветрам. У выніку разгулу стыхіі ў Гомельскай вобласці абясточана 39 населеных пунктаў, 13 малочна-таварных ферм, 8 каналізацыйна-помпавых станцый і 237 трансфарматарных падстанцый. Для падачы электраэнергіі на фермы накіраваныя генератары. Наступствы ліквідуюць 15 аварыйных брыгад. Нагадаем, што і на сёння сіноптыкі таксама абвясцілі штармавое папярэджанне.