Па ўсёй краіне сёння пройдзе рэспубліканскі суботнік

23 апреля 2016

Сённяшні дзень для многіх беларусаў стане рабочым. Па ўсёй краіне пройдзе рэспубліканскі суботнік. Да маштабнай акцыі па традыцыі далучацца міністры, парламентарыі, сенатары. Актыўнасць грамадзян таксама кожны год вылічваецца мільёнамі ўдзельнікаў. Беларусам заўсёды прапануецца альтэрнатыва - арганізаваць суботнік на рабочых месцах альбо добраўпарадкаваць гісторыка-культурныя каштоўнасці, пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторыі населеных пунктаў, падрыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона. Пра сумы сабраных сродкаў аб'явяць ужо сёння. Палова пойдзе ў Мінфін (для фінансавання галоўных аб'ектаў года), астатняе накіруюць на рэстаўрацыю помнікаў гісторыі і культуры.