Па ўсёй краіне сёння праходзяць святочныя мерапрыемствы

23 февраля 2018

У сталіцы адбылося ўрачыстае ўскладанне вянкоў і кветак да манумента на плошчы Перамогі. Узначаліў ганаровую калону міністр абароны Андрэй Раўкоў. На памятных мерапрыемствах прысутнічалі не толькі ваеннае кіраўніцтва краіны, але і ветэраны, і ваенна-дыпламатычны корпус, акрэдытаваны пры Міністэрстве абароны Беларусі.