Па ўсёй краіне працуе каля 6 000 лагераў дзённага і кругласутачнага знаходжання

4 июля 2019

Дзе адпачыць гэтым летам школьнікам - выбар вялікі! Па ўсёй краіне працуе каля 6 000 лагераў дзённага і кругласутачнага знаходжання. У якіх умовах тры тыдні жывуць дзеці ў загарадных лагерах, сёння праверыў віцэ-прэм'ер. Ігар Петрышэнка цікавіўся таксама і працай выхавальнікаў. Зараз другая змена. Першая прайшла без здарэнняў. Адпачылі ў кампаніі аднагодкаў ужо каля 240 000 школьнікаў. Гэта большая частка ад запланаванага. 

Актыўна правядуць гэтае лета амаль 390  000 дзяцей. Набыць пуцёўку зараз, адзначаюць у аздараўленчых цэнтрах, складана. Амаль усе месцы раскупленыя.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя