Па ўсёй краіне прайшлі выпускныя

13 июня 2014

Мінулым вечарам адгрымелі выпускныя па ўсёй краіне. Сваю пуцёўку ў жыццё атрымалі і 53 выпускнікі Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча №1. Павіншаваць кадэтаў, іх блізкіх, а таксама выкладчыкаў прыбыў міністр унутраных спраў. Ігар Шуневіч асабіста ўручыў атэстаты выпускнікам.


Гэта ўжо другі выпуск у гэтай навучальнай установе. Варта адзначыць, што асноўная маса выпускнікоў вучылішча звязвае сваю будучыню са службай у праваахоўных органах. Усё таму, што тут акрамя стандартных школьных прадметаў навучаюць праву і страявой падрыхтоўцы, а за кожным з класаў замацаваныя куратары - дзеючыя супрацоўнікі ГУУС.