Па ўсёй краіне адбыліся ўрачыстыя лінейкі

1 сентября 2018

І пачнем выпуск з радаснай вераснёўскай навіны. Па ўсёй краіне адбыліся ўрачыстыя лінейкі. Першыя званкі прагучалі для 110 тысяч хлопчыкаў і дзяўчат. З трапятаннем і хваляваннем яны знаёміліся са сваім першым настаўнікам - другой матуляй, аглядалі школу і свой клас. Усяго ж за парты сёлета сядуць мільён сто вучняў. І пачнуцца заняткі ў панядзелак з тэматычнага ўроку, прысвечанага малой радзіме.

Да першага верасня адкрылі і новыя ўстановы адукацыі - у Мінску, Бабруйску і вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна. Падвоз у школы ў населеных пунктах арганізуюць паўтары тысячы аўтобусаў.