Па ўсёй краіне прайшлі гарачыя тэлефонныя лініі

29 августа 2015

Гэтак жа як перамогі, падобна сённяшняй, куюцца ўдалечыні ад перапоўненых трыбун і авацый балельшчыкаў, і цана ім - штодзённая самаадданая праца, так і вырашэнне надзённых праблем патрабуе засяроджанасці, а галоўнае - сарыентаванасці на вынік. Сёння субота, а значыць, традыцыйна па ўсёй краіне прайшлі гарачыя лініі. Адсутнасць цёплай вады, капітальны рамонт жылля, працаўладкаванне, бяспека дарог. Гэта толькі некаторыя тэмы, адрасаваныя прадстаўнікам улады. Для вырашэння некаторых зваротаў было дастаткова аднаго званка. Іншыя пытанні патрабавалі больш дэталёвага разгляду на месцы. Зрэшты, наш карэспандэнт Аляксандр Харавец гаворыць, што ўсё часцей беларусы тэлефануюць не толькі паведаміць пра сваю бяду, але і сказаць дзякуй за вырашэнне той або іншай праблемы (відэа).