Па ўсёй краіне праходзяць жалобныя мітынгі ў памяць аб подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 февраля 2016

Сёння па ўсёй краіне праходзяць жалобныя мітынгі ў памяць аб подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў. У Віцебску людзі сабраліся ля помніка "Боль". Скульптура сімвалізуе памяць аб 160 ураджэнцах рэгіёна, якія загінулі на чужой зямлі. Вайскоўцы 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі адны з апошніх выйшлі з Афганістана. Там яны выконвалі складаныя баявыя задачы, правялі каля 300 спецаперацый. За гады аказання інтэрнацыянальнай дапамогі афганскаму народу тысячы салдат, прапаршчыкаў і афіцэраў дывізіі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. А 8 вайскоўцаў за асабістую мужнасць і адвагу ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Зараз у Віцебскай вобласці пражываюць каля 5 тысяч удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане.

Загінуўшых у Афганістане ўшанавалі хвілінай маўчання і ў Брэсце. У іх гонар прагучалі гарматныя залпы. Мітынг прайшоў у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, ля манумента-сімвала. Школьнікі пранеслі партрэты 27-мі брастаўчан, якія аддалі жыццё, выконваючы свой воінскі абавязак. Да помніка ўсклалі вянкі і жывыя кветкі. А ў гарнізонным храме Брэсцкай крэпасці адслужылі паніхіду. Дарэчы, толькі ў Брэсце сёння пражываюць каля 900 воінаў-інтэрнацыяналістаў.