Па ўсёй краіне блакітныя берэты адзначаюць Дзень ПДВ

2 августа 2019

Верталётнае шоу, паказальныя выступленні з адпрацоўкай контртэрарыстычных аперацый, а таксама выстава ваеннай тэхнікі і ўзбраення. У гэтыя хвіліны ў Мар’інай Горцы ў 5-й асобнай брыгадзе спецпрызначэнняў любы ахвотнік можа стаць часткай вялікага свята. Сёння па ўсёй краіне блакітныя берэты адзначаюць Дзень паветрана-дэсантных войскаў, які бярэ пачатак у 1930 годзе. Тады на вучэннях Маскоўскай ваеннай акругі пад Варонежам упершыню было дэсантавана на парашутах спецыяльнае падраздзяленне. Ва Узброеных сілах Беларусі дэсантныя брыгады ўваходзяць у склад сіл спецаперацый.

І сёння ў парку Мар’інай Горкі вайскоўцы высадзілі алею дрэў як сімвал мужнасці і стойкасці. Дзень адчыненых дзвярэй праходзіць таксама ў Віцебску і Брэсце.