Па ўсёй сталіцы праходзяць масавыя мітынгі і гулянні

1 мая 2014

Падзеі, прымеркаваныя да першамайскага свята, праходзяць у парках імя Янкі Купалы, Максіма Горкага, Дружбы народаў і парку Чалюскінцаў. На святочных пляцоўках мінчан і гасцей сталіцы чакае насычаная культурная праграма. Гэты год не стаў выключэннем - традыцыйны масавы першамайскі мітынг прайшоў у парку імя Янкі Купалы. У ім прынялі ўдзел каля 50 тысяч гараджан. Падарункам для мінчан стала і доўгачаканае адкрыццё гарадскіх фантанаў.


Наш карэспандэнт Надзея Сербіненка акунулася ў святочны настрой горада. Турысткам з Расіі - Любові і Маргарыце - пашанцавала прыехаць у Мінск акурат да свята Першага мая. Свой экскурсійны маршрут яны пачалі, зразумела, з агляду Нацыянальнай бібліятэкі. Побач якраз сёння запрацавалі і фантаны.


Традыцыйна масавы першамайскі мітынг крочыў па парку імя Янкі Купалы. Амаль 50 тысяч чалавек - працаўнікІ буйных сталічных прадпрыемстваў - сёння раніцай паўдзельнічалі ў шэсці.


Штогод свята Першамая праходзіць шматлюдна і масава. І сёлета святочныя гулянні не сталі выключэннем. На мітынгу прысутнічалі прадстаўнікі 28 галіновых прафсаюзаў сталіцы.


Адметнасць сёлеташняга свята ў тым, што Першамай адзначаецца разам з юбілеем прафсаюзнага руху Беларусі.


Доўгачаканым падарункам для мінчан стала адкрыццё сезона фантанаў. Васіль Луферчык запускае і адпаведна спыняе працу 32 штучных вадамётаў на працягу васьмі гадоў.


Сёлета фантаны пачалі працаваць крыху пазней, чым звычайна. Усё для таго, каб свята Працы гараджане змаглі сустрэць у Мінску адметна.


Фантан у парку імя Янкі Купалы з сімвалічнай назвай Купалле запрацаваў першым у сталіцы - спецыяльна да мітынгу. Больш за трыццаць астатніх фантанаў Мінска запрацуюць ужо хутка - роўна ў 15.30.


1 Мая ці Дзень міжнароднай салідарнасці бярэ пачатак з ліпеня 1889 года. А рабочыя Мінска ўпершыню пачалі адзначаць гэты дзень праз шэсць гадоў маёўкай, у якой удзельнічала 40 працоўных. З гэтага дня Першамай стаў для горада традыцыйным.