Па водным маршруце на Іслачы можна наведаць маёнтак Тышкевічаў і могілкі Дуніна-Марцінкевіча

25 августа 2018

Славутасці Беларусі ўбачыць па-новаму. Па водным маршруце на Іслачы можна наведаць маёнтак Тышкевічаў і могілкі Дуніна-Марцінкевіча. Гістарычна цікавы маршрут па Суле, а класічны водны па маляўнічых месцах Віліі і Нарачанкі, дзе можна зазірнуць у вёску-музей Заброддзе.

Маршруты выхаднога дня - самыя папулярныя, аднак ёсць і варыянты на адзін дзень без палатачных начлегаў.