Па-вясноваму цёпла, але ветрана будзе ў Беларусі апошнія дні зімы

25 февраля 2019

Заўтра днём да 7 з плюсам. Гэта на 2-3 градусы вышэй за кліматычную норму. Уначы тэмпература яшчэ месцамі апусціцца да мінус 5, па поўначы і ўсходзе краіны пройдуць дажджы з мокрым снегам.

 

Ганна Самафалава, інжынер-сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "У чацвер ападкаў стане больш. Днём чакаецца ўзмацненне ветру, парывамі да 15-18 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 3. І днём ад плюс 2 да плюс 8, па поўдні на некалькі градусаў вышэй".

А вось вясна пачнецца з кароткачасовага пахаладання. Уначы будзе месцамі да мінус 12, а днём да 3 вышэй за нуль.