Па вуліцы Жукоўскага абмяжуюць рух

11 ноября 2015

Па вуліцы Жукоўскага абмяжуюць рух у сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі метро. Да 29 снежня 2017 года для ўсіх відаў транспарту праезд забаронены на скрыжаванні вуліц Варанянскага і Аэрадромнай. Нагадаем, зараз будаўнікі ўзводзяць чатыры новыя станцыі зялёнай веткі метрапалітэна - "Кавальскую слабаду", "Вакзальную", "Клары Цэткін" і "Плошчу Юбілейную". На гэтых месцах перакладаюць камунікацыі і інжынерныя сеткі. А на “Кавальскай Слабадзе” ўжо будуюць уваходы станцыі.