Па вуліцах аграгарадка Солы гуляе аляніха

6 февраля 2019

Гэтыя кадры даслалі нам жыхары Смаргонскага раёна: па вуліцах аграгарадка Солы свабодна гуляе аляніха. Яна вельмі прыязная да прахожых, тыя ў сваю чаргу падкормліваюць яе аўсянкай і морквай і нават далі ёй мянушку Машка. Егеры спрабавалі вярнуць яе ў лес, але жывёліна на працягу двух месяцаў ужо тройчы вярталася ў аграгарадок.