Па крымінальнай справе аб выбухах феерверкаў у Мінску затрыманы падазроныя

4 июля 2019

Па крымінальнай справе, узбуджанай па факце выбухаў феерверачных вырабаў у Мінску, затрыманы двое мужчын 28-мі и 25-ці гадоў, якія прыбылі ў Мінск для аказання тэхдапамогі для падрыхтоўкі да святочнага салюту. Падчас следства выяўлена, што ў працэсе падрыхтоўкі ўстановак прадстаўнікі прадпрыемства-пастаўшчыка дапусцілі парушэнні парадку працы з феерверачнымі вырабамі. 

А менавіта ажыццявілі механічнае ўздзеянне на зарады піратэхнікі, не прадугледжаныя правіламі. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, у дзеяннях падазроных угледжваюцца прыкметы злачынства, прадугледжаныя артыкулам Крымінальнага кодэкса "Парушэнне правіл абыходжання з выбухованебяспечнымі рэчывамі, піратэхнічнымі вырабамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Расследаванне працягваецца.

Нагадаем, 3-га ліпеня падчас правядзення святочнага салюту  адбыліся 4 выбухі феерверачных вырабаў. Сітуацыю сёння пракаменціравалі ў Следчым камітэце.

Па інфармацыі Міністэрства абароны,   салютная ўстаноўка складаецца з базавага шасі, на якім зманціравана салютнае абсталяванне  вытворчасці расійскага прадпрыемства "Піра-Рос": марціры, размеркавальныя каробкі, ланцугі сілкавання і пульт кіравання. Зарад, якім зараджаюць спецыяльныя марціры,   таксама пастаўляецца з Расіі. У Міністэрстве абароны таксама адзначылі, што  салютныя ўстаноўкі,  з якіх рабіліся залпы 3-га ліпеня,  былі прынятыя  на забеспячэнне Узброеных сіл у 2007 і 2015 гадах.  Яны забяспечваюць салют  не радзей за два разы на год  на рэспубліканскіх і спартыўных святах у Мінску. Спецыялісты, якія дапускаюцца да вытворчасці салютаў, праходзяць падрыхтоўку і выконваюць навучальную стральбу  перш, чым атрымаць допуск да працы з устаноўкамі. Працэс зарадкі кожнай марціры  для выключэння чалавечага фактару  здымаецца на відэа. Таксама  абавязковыя кантрольныя меры перад кожным салютам: праверка ланцугоў сілкавання, зазямленне і  аб'ектыўны кантроль.

Нагадаем, у выніку разбурэння салютных установак  некалькі чалавек атрымалі траўмы. Але, на жаль, адну жанчыну  выратаваць не ўдалося, яна памерла на месцы здарэння з-за вельмі рэдкага віду ранення: асколак трапіў у сонную артэрыю. Медыкі працавалі аператыўна, таму да пацярпелых прыбылі ў першыя  хвіліны.

Сітуацыю адпаведныя органы  трымаюць на кантролі. Працягваюцца следчыя дзеянні, ідзе дэталёвы аналіз здарэння.