Асаблівая перадсвяточная атмасфера сёння ля стэлы "Мінск - горад-герой". Па традыцыі ў Дзень Перамогі і напярэдадні 9 Мая да падножжа абеліска ўскладаюць кветкі. У гэтым знакавым для сталіцы і ўсёй краіны месцы сёння шматлюдна. Моладзь і школьнікі, прадстаўнікі працоўных калектываў, артысты, навукоўцы, медыкі і педагогі, вайскоўцы - кожны аддаў даніну памяці тым, хто загінуў, вызваляючы сталіцу Беларусі. Кветкі да абеліска сёння ўсклалі таксама і кіраўнікі міністэрстваў. Усіх удзельнікаў аб'яднаў гонар за подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў, а таксама пачуццё патрыятызму.
Ускладанні кветак сёння праходзяць і ў памятных месцах усіх дзевяці раёнаў Мінска.













