Па традыцыі свята Вадохрышча суправаджаецца масавымі акунаннямі ў

19 января 2017

Лічыцца, што акунуўшыся можна вылечыцца і напоўніцца сіламі. Да прыкладу, у Магілёўскай вобласці адкрытыя 29 месцаў для вадохрышчанскіх купанняў. Большасць з іх абсталяваная палаткамі з аўтаномным абаграваннем, палявой кухняй з гарбатай і гарачым харчаваннем. Узмоцненае дзяжурства ў гэтыя дні ў ратавальнікаў і супрацоўнікаў АСВОДа. Самым папулярным у Магілёве стала месца ў Слаўгарадскім раёне на так званай Блакітнай крыніцы - самай вялікай ва Усходняй Еўропе.

Ідэальнай тэмпературай для першаадкрывальнікаў палонак лічыцца ад 2 да 5 марозу. Каб пазбегнуць пераахаладжэння, у вадзе рэкамендуецца знаходзіцца не больш за хвіліну. Пасля чаго трэба расцерціся рушніком і апрануць сухое адзенне.